Downgrade працягваецца

Навіны:
Сёння я ўпершыню пішу на роднай беларускай мове. Для тых хто не разумеў адразу :-). І спадзяюся ў тым, што маё імкненне будзе падрымлена ў другіх камп’ютарных выданнях нашай краіны. Бо, не гожа беларусам забываць сваю культурную спадчыну.
Вось ужо два тыдні прайшло з таго моманту як сайт
www.fdd5-25.net і наша рубрыка не аднаўляліся. Прашу прабачэнне з-за гэтага ў сваіх чытачоў. Так склаліся абставіны. Але ж матэрыяла для публікацыі ад гэтага менш не стала. Нават з’явілася шмат чаго аб чым патрэбна расказаць чытачам. Першае з чаго неабходна пачаць размову – гэта вынікі галасавання ў нас на сайце. Напомню, што пытанне гучала так: “На якім камп’ютары вы гулялі ўпершыню?”

Адказы размеркаваліся наступным чынам:
Камп’ютар ZX атрымаў 18 галасоў - 37.5 %
Камп’ютар MAC атрымаў 11 галасоў- 22.9 %
Камп’ютар IBM атрымаў 11 галасоў – 22.9 %
Камп’ютары MSX атрымалі 5 галасоў - 10.4 %
Тэлевізійные прыстаўкі атрымалі 3 галасы - 6.3 %

Адразу папярэджваю тых хто любіць накручваць лічыльнік. Я ўсё бачу і калі трэба знішчу несапраўдныя вынікі. Мне гэта неўпершыню. І навогул, калі ёсць прапановы па новым тэмам галасавання пішыце мне на e-mail. Буду ўдзячны. Мабыць, трэба сказаць пару слоў аб саміх выніках галасавання. Як заўсёды яны мяне здзівілі. Таму што ўжо які раз у лідырах апынуўся камп’ютар MAC. Не разумею, што карыстальнікі POWER PC робяць у мяне на FDD5-25.net. Мабыць, трэба ўжо задумацца аб адпаведнай рубрыцы.

Пытанні:
Як заўсёды да мяне на e-mail прыйшла некаторая колькасць лістоў з пытаннямі. На іх я і адкажу сёння.

Праблема: стары камп’ютар не бачыць і не ўстанавлівае CD-ROM. Неводная мульцікарта не дапамагае. Выдаюцца памылкі.
Адказ: Паспрабуй падключыць свой CD-ROM праз IDE кантролер на гукавой карце. Калі ў мяне быў 486 я так і зрабіў.

Праблема: старыя гульні выдаюць, што не хапае памяці.
Адказ: Каб гэтага не было трэба ў файле config.sys напіскаць вось так:
DEVICE=C:\WINDOWS\HIMEM.SYS
Гэта драйвер пашыранай памяці для ДОС. Ён не дае магчымасць адным і тым жа праграмам выкарыстоўваць адныя і тыя ж адраса ў памяці, а таксама дае даведацца ДОС, што ў яе такі ёсць памяць больш за 640 кб.

Праблема: няма дыскаводу - зламаўся, HDD такі стары, што да новага камп’ютара яго не падключыш. А на ім вельмі важная інфармацыя.
Адказ: мабыць размова ідзе пра страрыя HDD SEAGATE ST 250??? Такія вялікія, што яны знаходзіліся ў раз’ёмах па 5’25. Што тут магчыма прапанаваць? Ці шукай новы – стары дыскавод, ці зрабі direct connect, праз COM, ці LPT парты. У гэтым нічога складанага няма. Трэба проста знайсці адпаведны дрот (лінкоўшчык). Яго магчыма купіць на Ждановічах як і дыскавод. А потым проста уторкнуць лінкоўшчык у парты кам’ютараў. Старога і новага. Уключыць, запусціць NORTON COMMANDER адной і той жа версіі, а потым выбраць left-link-master (галоўны) і адпаведна slave (вядомы). Усё, а потым карыстайцеся NORTON COMMANDER так, як быццам вы працуеце са звычайным HDD. Ці ўсё ж навогул купіце сябе новы дыскавод. Спраў менш і эфектыўнасць больш :-).

Навіны download:
Тыдзень назад мне ў рукі трапілі некалькі дыскет якія па знешнему выгляду казаліся не менш як дзесяцігадовыя. І першы погляд мяне не падмануў. Яны сапраўды з’яўляліся такімі. Больш таго там была рэдкая не, нават рарытэтная калекцыя праграм. Такога я не бачыў ужо шмат часу. На адной дыскеце вобраз якой магчыма ўзяць адсюль:
www.fdd5-25.net/os/ec1841.zip быў ДОС 3.30. І навогул яна была зроблена для нашых камп’ютараў класу ЕС 18** і МК88. Уся справа ў тым, што там акрамя звычайнага Norton Commander і тэкставага рэдактара знаходзіліся ўтыліты для павялічэння прадукцыйнасці працэсараў ЕС 18** і МК88 на 10%! Вось і зрабіў сам не ведаючы таго сапраўдны падарунак аматарам старых савецкіх камп’ютараў. Другая ж дыскета была з чысцейшай вады ALFA DOS www.fdd5-25.net/os/dosec.zip зробленным выключна для нашых старых камп’ютараў. Шкада толькі тое, што гэтая ОС не працуе на камп’ютарах класу IBM. Выдае памылкі і літары якія на жаль толькі праз бутэльку і зразумееш.
А па завяршэнню я прапаную вашай увазе новую тэму галасавання на сайце. Яна гучыць вось так: “Якая карысць ад “downgrade” і
www.fdd5-25.net?” Чакаю вас на нашым сайце. На сёння я з вамі развітваюся да наступных сустрэч на старонках газеты і формах www.bios.by, www.fdd5-25.net.

 

(r) www.fdd5-25.net Форма обратной связи.