Ні кроку ад настаўніцкага месца!

Вы настаўнік інфарматыкі? Адкажыце сябе вось на якое пытанне. Колькі часу вы губляеце падыходзячы да кожнага вучня за камп’ютарам у дзень? Гадзіну не менш! А яшчэ пры гэтым трэба кожнаму ўказаць на яго памылкі і прасачыць за яго працай. Гэта вельмі нязручна. Потым гэтая мітусня можа адлюстравацца на вучнях, ці навогул, на настроі пад час заканчэння працоўнага дня. У мяне да вас прапанова. Як вы становіцеся да таго, што сідзячы за сваім камп’ютарам будзеце дапамагаць вучням з усяго класа? Прычым, для гэтага не трэба шмат, толькі лакальная сетка, ды праграма REMOTE ADMINISTRATOR — http://www.famatech.com. Ну, і яшчэ не забыць пра пратакол TCP/IP па якім павінна працаваць ваша лакальная сетка. Усё. Пра астатняе я вам сам паведаю. Цяжкасцей павінна быць не шмат.

Першыя крокі
Спачатку вы павінны скачаць і ўсталяваць REMOTE ADMINISTRATOR на ўсе камп’ютары ў вашай лакальнай сетцы. Гэта справа не складаная, але ж патрабуе некалькі часу. Пасля чаго вы павінны прасачыць за тым, каб REMOTE ADMINISTRATOR быў памешчаны ў аутазагрузку і такім чынам уключаўся пры ўваходзе ў WINDOWS. Важна ведаць, калі ў вас некалькі працоўных сталоў, трэба змясціць ярлык з прагрмай на галоўны з іх. Ён знаходзіцца па такім адрасе: “C:\WINDOWS\Главноеменю\Программы\Автозагрузка”. Такім чынам, калі вы змясцілі ярлык з REMOTE ADMINISTRATOR у аўтазапуск, ваша праграма будзе ўключацца адразу па ўвахолзе ў WINDOWS.

Крок другі
Самае складанае для ўсіх у настройках REMOTE ADMINISTRATOR з’яўляецца канфігурацыя IP адрасоў вашых камп’ютараў. Калі вы ведаеце як працаваць з лакальнай сеткай гэта добра, але ж калі справа датычыцца людзей у гэтым сэнсе не адукаваных трэба выказаць некалькі прапаноў:

А) Каб даведацца аб IP камп’ютара на кожнай машыне вашай лакальнай сеткі напішыце ў серадзе WINDOWS у command.com каманду: “winipcfg”. Пасля чаго ў вас з’явіцца акенца. На ім трэба націснуць кнопку звесткі. І ў поле IP-адрас будуць тыя заветныя цыфаркі, якія трэба будзе ўвесці ў праграме. Калі ж там нічога няма, акрамя “0.0.0.0”, то гэта адзначае, што ў вашай сетцы пратакол не ўсталяваны, або не зроблены.
Б) Калі ж пратакола TCP/IP няма. Трэба яго даўсталяваць і настроіць адпаведным чынам адраса ў сетцы. Аб гэтым можна даведацца ў падручніках па WINDOWS, ці на адпаведных сайтах у інтэрнэце.

Ідзем далей. Дапусцім вы ўсё зрабілі як трэаба. Тады вы павінны будзеце паўтарыць наступнае. На галоўнам камп’ютары загрузіць WINDOWS. Запусціць усе камп’ютары, якія знаходзяцца ў вашай лакальнай сетцы. Потым на галоўнай машыне зрабіць вось якія маніпуляцыі:

Пры дапамозе камнанды PING зрабіць наступнае.
Уключыць у WINDOWS command.com, потым у ім напісаць:
Ping [ip-адрас вашага кам’ютара (напрыклад 124.124.124.1)]

Пры дапамозе гэтай каманды мы даведаемся аб тым, што камп’ютар працуе, што ён уключаны ў сетку, і што яго адрас сапраўды такі, як мы казалі раней. Такім чынам мы прагледзім усе камп’ютары. Пасля гэтай каманды, яны павінны выдаваць адказ. Калі ўсё зроблена добра, пераходзім да наступных дзеянняў.

Крок трэці
Запускаем на галоўнай машыне, з якой мы будзем кіраваць класам (настаўніцкай), REMOTE ADMINISTRATOR VIEWER, потым ціснем на маланку, якая намалявана ў праграме, там мы пішам IP-адрас патрэбнага кам’ютара. Гэтае дзеянне выкарыстоўваем столькі разоў, колькі ў нас адпаведных машын у сетцы. Абавязкова трэба ўказаць порт 4899. У выніку нашых дзеянняў павінна атрымацца нейкая колькасць камп’ютараў у акенцы REMOTE ADMINISTRATOR. У іх будуць назвы адпаведным IP адрасам у вашай лакальный сетцы. Усё, ёсць магчымасць карыстацца і кіраваць усімі камп’ютарамі не адыходзячы са свайго месца.
Але ж гэта яшчэ не ўсё. Каб вучні не змаглі зрабіць на сваіх камп’ютарах тое ж самае. Вам патрэбна будзе знішчыць некаторыя файлы на машынах вуняў. Адпаведны файл знаходзіцца ў папке з праграмай REMOTE ADMINISTRATOR. Назва яго radmin.exe. Калі вы яго знішчыце, тады ніхто не зможа выкарыстоўваць праграму ў злачынных мэтах.
Вялікім плюсам REMOTE ADMINISTRATOR у адрозненні ад другіх яму падобных праграм з’яўляецца і тое, што ў ім ёсць магчымасць працаваць з файламі і выключаць камп’ютар не карыстаясь неабходнымі маніпуляцыямі на той ці іншай машыне. Напрыклад, хтосці без вашага ведама залез у гульні. Вы, не сварыцеся, а проста ўключаеце REMOTE ADMINISTRATOR, выбіраеце іконку з намалёванным на ёй відэльцам, націскаеце на адпаведны камп’ютар у акенцы праграмы і выбіраеце перезагрузіць, ці навогул выключыць камп’ютар. Вучань адразу разумее, што тут пан настоўнік, а не ён.
Як вы ўжо даведаліся справы настаўніка магчыма зменшчыць у некалькі разоў. Для гэтага не трэба шмат. Павінен быць толькі інтэрнэт і трошкі жадання зрабіць штосці самаму. Бо, калі вы самі сябе не дапаможыце, наўрацці гэта хтосці зробіць за вас. Нават у такой высакароднай справе як развіцце камп’ютарных тэхналогій.

 

(r) www.fdd5-25.net Форма обратной связи.