О "Довнгрейде"…



Ні кроку ад настаўніцкага месца!

Категория: Интернет и безопасность, Публикации для fdd5-25.net Автор: admin Опубликовано: 23 Март 2008 года

Вы настаўнік інфарматыкі? Адкажыце сябе вось на якое пытанне. Колькі часу вы губляеце падыходзячы да кожнага вучня за камп’ютарам у дзень? Гадзіну не менш! А яшчэ пры гэтым трэба кожнаму ўказаць на яго памылкі і прасачыць за яго працай. Гэта вельмі нязручна. Потым гэтая мітусня можа адлюстравацца на вучнях, ці навогул, на настроі пад час заканчэння працоўнага дня. У мяне да вас прапанова. Як вы становіцеся да таго, што сідзячы за сваім камп’ютарам будзеце дапамагаць вучням з усяго класа? Прычым, для гэтага не трэба шмат, толькі лакальная сетка, ды праграма REMOTE ADMINISTRATOR – http://www.famatech.com. Ну, і яшчэ не забыць пра пратакол TCP/IP па якім павінна працаваць ваша лакальная сетка. Усё. Пра астатняе я вам сам паведаю. Цяжкасцей павінна быць не шмат.
Першыя крокі.
Спачатку вы павінны скачаць і ўсталяваць REMOTE ADMINISTRATOR на ўсе камп’ютары ў вашай лакальнай сетцы. Гэта справа не складаная, але ж патрабуе некалькі часу. Пасля чаго вы павінны прасачыць за тым, каб REMOTE ADMINISTRATOR быў памешчаны ў аутазагрузку і такім чынам уключаўся пры ўваходзе ў WINDOWS. Важна ведаць, калі ў вас некалькі працоўных сталоў, трэба змясціць ярлык з прагрмай на галоўны з іх. Ён знаходзіцца па такім адрасе: “C:\WINDOWS\Главноеменю\Программы\Автозагрузка”. Такім чынам, калі вы змясцілі ярлык з REMOTE ADMINISTRATOR у аўтазапуск, ваша праграма будзе ўключацца адразу па ўвахолзе ў WINDOWS.
Крок другі.
Самае складанае для ўсіх у настройках REMOTE ADMINISTRATOR з’яўляецца канфігурацыя IP адрасоў вашых камп’ютараў. Калі вы ведаеце як працаваць з лакальнай сеткай гэта добра, але ж калі справа датычыцца людзей у гэтым сэнсе не адукаваных трэба выказаць некалькі прапаноў:
А) Каб даведацца аб IP камп’ютара на кожнай машыне вашай лакальнай сеткі напішыце ў серадзе WINDOWS у command.com каманду: “winipcfg”. Пасля чаго ў вас з’явіцца акенца. На ім трэба націснуць кнопку звесткі. І ў поле IP-адрас будуць тыя заветныя цыфаркі, якія трэба будзе ўвесці ў праграме. Калі ж там нічога няма, акрамя “0.0.0.0”, то гэта адзначае, што ў вашай сетцы пратакол не ўсталяваны, або не зроблены.
Б) Калі ж пратакола TCP/IP няма. Трэба яго даўсталяваць і настроіць адпаведным чынам адраса ў сетцы. Аб гэтым можна даведацца ў падручніках па WINDOWS, ці на адпаведных сайтах у інтэрнэце.
Ідзем далей. Дапусцім вы ўсё зрабілі як трэаба. Тады вы павінны будзеце паўтарыць наступнае. На галоўнам камп’ютары загрузіць WINDOWS. Запусціць усе камп’ютары, якія знаходзяцца ў вашай лакальнай сетцы. Потым на галоўнай машыне зрабіць вось якія маніпуляцыі:
Пры дапамозе камнанды PING зрабіць наступнае.
Уключыць у WINDOWS command.com, потым у ім напісаць:
Ping [ip-адрас вашага кам’ютара (напрыклад 124.124.124.1)]
Пры дапамозе гэтай каманды мы даведаемся аб тым, што камп’ютар працуе, што ён уключаны ў сетку, і што яго адрас сапраўды такі, як мы казалі раней. Такім чынам мы прагледзім усе камп’ютары. Пасля гэтай каманды, яны павінны выдаваць адказ. Калі ўсё зроблена добра, пераходзім да наступных дзеянняў.
Крок трэці.
Запускаем на галоўнай машыне, з якой мы будзем кіраваць класам (настаўніцкай), REMOTE ADMINISTRATOR VIEWER, потым ціснем на маланку, якая намалявана ў праграме, там мы пішам IP-адрас патрэбнага кам’ютара. Гэтае дзеянне выкарыстоўваем столькі разоў, колькі ў нас адпаведных машын у сетцы. Абавязкова трэба ўказаць порт 4899. У выніку нашых дзеянняў павінна атрымацца нейкая колькасць камп’ютараў у акенцы REMOTE ADMINISTRATOR. У іх будуць назвы адпаведным IP адрасам у вашай лакальный сетцы. Усё, ёсць магчымасць карыстацца і кіраваць усімі камп’ютарамі не адыходзячы са свайго месца.
Але ж гэта яшчэ не ўсё. Каб вучні не змаглі зрабіць на сваіх камп’ютарах тое ж самае. Вам патрэбна будзе знішчыць некаторыя файлы на машынах вуняў. Адпаведны файл знаходзіцца ў папке з праграмай REMOTE ADMINISTRATOR. Назва яго radmin.exe. Калі вы яго знішчыце, тады ніхто не зможа выкарыстоўваць праграму ў злачынных мэтах.
Вялікім плюсам REMOTE ADMINISTRATOR у адрозненні ад другіх яму падобных праграм з’яўляецца і тое, што ў ім ёсць магчымасць працаваць з файламі і выключаць камп’ютар не карыстаясь неабходнымі маніпуляцыямі на той ці іншай машыне. Напрыклад, хтосці без вашага ведама залез у гульні. Вы, не сварыцеся, а проста ўключаеце REMOTE ADMINISTRATOR, выбіраеце іконку з намалёванным на ёй відэльцам, націскаеце на адпаведны камп’ютар у акенцы праграмы і выбіраеце перезагрузіць, ці навогул выключыць камп’ютар. Вучань адразу разумее, што тут пан настоўнік, а не ён.
Як вы ўжо даведаліся справы настаўніка магчыма зменшчыць у некалькі разоў. Для гэтага не трэба шмат. Павінен быць толькі інтэрнэт і трошкі жадання зрабіць штосці самаму. Бо, калі вы самі сябе не дапаможыце, наўрацці гэта хтосці зробіць за вас. Нават у такой высакароднай справе як развіцце камп’ютарных тэхналогій.
Раман Карпач

Комментарии выключены

Практычная абарона камп’ютара ад гвалта ў школе.

Категория: Интернет и безопасность, Публикации для fdd5-25.net Автор: admin Опубликовано: 23 Март 2008 года

Уступ.
Цяжка сабе ўявіць якія магчымасці для нас адчыняе новае праграмнае забеспячэнне і аперацыйная сістэма WINDOWS. Я не кажу пра банальныя гульні і забаўляльныя праграмы. Яны нам не дапамогуць. Сёння я жадаю паведаміць аб тым праграмным забеспячэнні, якое аблегчыла жыццё настаўнікаў інфарматыкі сярэдняй школы №124 горада Мінска, а таксама пазбавіла іх ад вялікай колькасці праблем.
Таму матэрыял будзе адлюстроўваць толькі патрэбную практычную частку і навогул ніякай тэорыі не будзе. Бо, пра ўсё аб чым тут будзе распавядацца выкарыстоўваецца больш за год у нас. З таго часу як у школе з’явіўся новы камп’ютарны клас, адразу ўзнікла некалькі цяжкіх пытанняў:
1) Як зрабіць так, каб вучні не чапалі ў аперацыйнай сістэме таго, чаго ім не трэба?
2) Як зрабіць так, каб выкарыстоўваць машынны час аптымальным чынам?
Адказ на першае і другое пытанні.
У шматлікіх школах, у настаўнікаў інфарматыкі ўзнікае вялікая праблема з тым, што вучні заўсёды лазяць па аперацыйнай сістэме WINDOWS без дазволу на тое. Гэта прыводзіць да праблем з праграмным забяспячэннем, а часцей усяго да змены колеру працоўнага стала, ці навогул “падения” усёй сістэмы. Для многіх гэта знаёмая карціна, я упэўніны ў гэтым. Да таго можна дадаць, што вучні – “хакеры” могуць прынесці на дыскетах вірусы якія можна без праблем знайсці на шматлікіх сайтах internet. Каб гэтага не адбылося дам адзін невялічкі савет. Вы напэўна ведаеце пра BIOS. Дык вось, у ім можна адключыць падтрымку дыскавода, так што ніякая ОС з ім працаваць не зможа. Для гэтага на патрэбным вам камп’ютары ўваходзім у BIOS. Для тых хто не ведае, гэта кнопка “DEL” пры загрузкі камп’ютара, калі падлічваецца аператыўная памяць. Дык вось. Пасля націска на гэтаю клавішу вы ўбачыце тэкставае меню са шматлікімі настройкамі. Нас жа будзе хваляваць “STANDART CMOS SETUP”. Яна так называецца і ў AWARD BIOS – больш распаўсюджанным у нас, так і ў AMI BIOS. Калі вы туды ўвайдеце, то ўбачыце нешта падобнае да надпісу “FLOPPY DRIVE A:”. Тады вы пераходзіці стрэлкамі на клавіатуры да яго нажымаеце клавішу “Page down”, пакуль не з’явіцца надпіс “Not installed”, ці падобны да яго. Потым націскаеце “Esc” і пераходзіці да падрыхтоўкі пароля BIOS. Гэта патрэбна для таго, каб акрамя вас туды ніхто не ўваходзіў і не змяняў важныя парметры сістэмы. Для гэтага вам трэба выбраць “CHAGE PASSWORD”, а потым увесці два разы ваш пароль. Потым перайсці ў “ADVANCED CMOS SETUP” для AMI BIOS ці AWARD і паглядзець. Калі стаіць “PASSWORD CHECKING OPTIONS – SETUP”, то гэта вызначае, што ваш пароль будзе трэба уводзіць толькі пры ўваходзе ў сам BIOS. Калі ж вы паставіце ALWAYS, гэта будзе вызначаць, што пры ўключэнні камп’ютара з’явіцца акенца з патрабаваннем уводу пароля. Пасля ўсіх маніпуляцый вы нажымаеце “ESC”, а потым “F10” і “Y”, тым самым вы зацвердзіце свае змены. Калі вы забылі пароль, то не палохайцеся! Ёсць універсальныя коды для BIOS, якія падыходзяць пад іх большасць. Для AWARD BIOS гэта AWARD_SW, а для AMI гэта AMI_SW (толькі вялікімі літарамі). Ёсць і другія, але пра іх я вам магу паведаміць па тэлефоне. Бо іх вельмі шмат. Калі вы ўсё зробіце без памылак, то вучні не змогуць без вас выкарыстоўваць дыскеты. На маю думку, калі ёсць лакальная сетка, дыскавод павінен працаваць толькі на камп’ютары настаўніка.
А зараз трэба паведаміць пра магчымасці для абароны працоўных сталоў WINDOWS, ды і навогул усей ОС ад гвалту з боку вучняў. У школе дзе я працую мы выкарыстоўваем тры працоўных сталы. Іх назвы: вучань, гульні, настаўнік. Думаю не трэба казаць, чаму так. Дык вось, кожны працоўны стол мае свае настройкі. Стол пад назвай “вучань” з урэзанымі функцыямі. Так няма доступу да дыскаў, няма магчымасці працаваць з файламі. На стале ёсць толькі тое, што патрэбна па праграме.
Як зрабіць тры працоўныя сталы ёсць у кожнай кнігі пра WINDOWS. Але ж навогул недзе не напісана, што рабіць, і як закрыць тыя ці іншыя функціі. Зараз на прыкладзе праграмы WINDOWS CONFIGURATOR (www.w98c.prv.pl) і ОС WINDOWS 98 пра гэта вам раскажу.
Каб зрабіць абарону працоўнага стала “Вучань” трэба перайсці на яго. Паглядзець каб усе патрэбныя ярлыкі былі на ім, калі іх няма выцягнуць, а потым ужо уключыць праграму.

У ёй та вы і ўбачыце розные функцыі. Усе яны сабраны ў закладкі за адпаведнымі назвамі. Вам застанецца ўсяго толькі выбраць той варыянт, які вам больш падыходзіць. Напрыклад у нас (сш №124) зачынены ўсе магчымасці, акрамая завяршэння працы (сэансу), таксама мы не ачышчалі працоўны стол і не рабілі вялікімі іконкі. Прапаную зачыніць праграму паролем, яна гэта дазваляе. Пасля ўсіх маніпуляцый з W98C у вас павінен атрымацца працоўны стол з абрэзанымі магчымасцямі.
Гэта быў самы просты прыклад выкарыстання абароны камп’ютара ад гвалта вучняў.

Комментарии выключены
« Предыдущая страницаСледующая страница »